Перайсці да асноўнага змесціва

Я не ўпісваюся ў гэты свет

A man hiding his face with fists

«Што б я ні рабіў, я застаюся чужым. Дзень за днём я пераконваюся, што ніхто мяне не любіць, што я нікому не патрэбны. Я адчуваю сябе няшчасным сярод людзей, якія імкліва зрабілі кар’еру, маюць усмешлівыя сем’і і калег, што іх паважаюць. Я больш не магу трываць гэтыя шчаслівыя твары вакол нас у свеце, у які я не ўпісваюся...» — Ці знаёмае вам гэтае пачуццё?

Вы не адзінокія. Нас мільёны — такіх самых, як вы. Многія з нас не належаць гэтаму свету.

18Калі сьвет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзеў.
19Калі б вы былі ад сьвету, дык сьвет любіў бы сваё; а як вы не ад сьвету, а Я Вас выбраў ад сьвету, таму ненавідзіць вас сьвет.
( ЯНА 15:18-19 )

Што прапануе нам гэты свет? Адчуванне ўласнай значнасці і выключнасці, магчымасць зарабляць грошы, купіць машыну і вялікі дом? Пахвалу ад сяброў, якая пацвярджае, што вас прымаюць і што вы займаеце сярод іх асаблівае становішча? Ці, можа, пачуццё, што вы лепшыя за іншых? Магчыма, асалоду ад таго, што вам прыслугоўваюць іншыя людзі? Ці проста ўсе гэтыя гаджэты, якія можна купіць і забаўляцца імі? А можа, свет прапануе працу ў буйной кампаніі, дзе вы можаце дапамагаць іншым будаваць кар’еру, праяўляць велікадушнасць, павышаючы сваіх падначаленых або дапамагаючы ім з тэхнічнымі цяжкасцямі? Пералёты першым класам і ўдзел у бізнес-канферэнцыях? Фотаздымкі сябе ў дарагіх рэстаранах у сацыяльных сетках?

Цудоўна, праўда? Хто б гэтага не хацеў? Так, сапраўды, будзем шчырымі і не будзем адмаўляць — гучыць прывабна! Аднак рана ці позна мы зразумеем, што ніводная з прапаноў гэтага свету не запоўніць пустэчу і адзіноту ўнутры нас. Тады мы адчуем сябе ашуканымі, бо гадамі ішлі за светам, гналіся за гэтым фальшывым скарбам і толькі цяпер усвядомілі, што пахвала сяброў, якая ўвесь гэты час здавалася нам такой каштоўнай, — усяго толькі замаскіраваная зайздрасць і нянавісць.

Калі Ісус прыйшоў на зямлю і прапанаваў людзям свабоду, многія з іх паверылі ў яго, але ніхто не адважыўся прызнаць гэта адкрыта,

43бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
( ЯНА 12:43 )

Вось і мы — прывязаныя да людской пахвалы і прызнання. Вольныя птушкі ў залатой клетцы. Рыба, якую прывабіла прынада. Скаваныя страхам перад чужой думкай...

25Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.
( ВЫСЛОЎІ 29:25 )

Так, нам не трэба імкнуцца ўпісацца ў гэты свет. Нам не трэба гнацца за каштоўнасцямі гэтага свету, натужваючы душу і знясільваючы сэрца. Як пластмасавая біжутэрыя ніколі не зраўняецца з сапраўдным дыяментам, так і прапановы гэтага свету ніколі не запоўняць пустэчу ў нашых сэрцах. Яны ніколі не наталяць смагу, якую мы адчуваем.

15Ня любеце зямнога, ні таго, што ў зямным: хто любіць зямное, у тым няма любові Войчай:
( 1 ЯНА 2:15 )

Ёсць крыніца сапраўднай любові, сапраўднага ведання, сапраўднага шляху да жыцця — крыніца вады, пасля якой мы ніколі не адчуем смагі.

14а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, той не спрагнецца вавек; а вада, якую Я дам яму, зробіцца ў ім крыніцай вады, якая пацячэ ў жыцьцё вечнае.
( ЯНА 4:14 )

Магчыма, вы ведаеце Ісуса Хрыста, а магчыма, і не (хоць, хутчэй за ўсё, чулі гэтае імя), не ведаеце, хто ён і адкуль. Аднак адно мы можам убачыць адразу: ён не з гэтага свету.

14Я перадаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не ад сьвету, як і Я не ад сьвету.
( ЯНА 17:14 )

І ён не прымае таго, што прапануе гэты свет.

8Зноў бярэ Яго д'ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх,
9і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.
10Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: «Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы».
( МАЦЬВЕЯ 4:8-10 )

Калі мы адчуваем сябе непатрэбнымі, пакінутымі, пустымі, чужымі гэтаму свету, мы можам піць ваду, якую прапануе нам Ісус. Яна дасць нам веданне, якое нам патрэбна, каб мы ніколі больш не адчувалі смагі. Ён таксама — правільны шлях, што вядзе да сапраўднага скарбу, які людзі шукаюць усё жыццё.

6Ісус сказаў яму: Я - і шлях і праўда і жыцьцё; ніхто ня прыходзіць да Айца, як толькі церазь Мяне.
( ЯНА 14:6 )

Усім нам уласціва патрэба адчуваць сябе асаблівымі, адчуваць, што нас любяць такімі, якія мы ёсць. Кожны ведае, што мы створаны паводле вобраза Божага. Але мы лёгка забываем, якія мы асаблівыя ў Божых вачах.

4Як што ты дарагі ў вачах Маіх, шматкаштоўны, і Я палюбіў цябе, дык аддам іншых людзей за цябе, і - народы за душу тваю.
( ІСАІ 43:4 )

У нас усё яшчэ можа заставацца жаданне зрабіць штосьці карыснае ў жыцці і пазбавіцца пачуцця ўласнай непатрэбнасці. Для гэтага трэба зразумець, што самае важнае для нас — быць знойдзенымі… Наш Нябесны Айцец пакіне ўсіх астатніх, каб знайсці менавіта вас, заблукаю авечку…

13і калі дасца знайсьці яе, дык, праўду кажу вам, ён радуецца за яе болей, чым за дзевяноста дзевяць, што не заблудзіліся.
( МАЦЬВЕЯ 18:13 )

Зазірнем глыбей у сябе і паглядзім, адкуль бярэцца гэтае трывожнае пачуццё непатрэбнасці і куды яно нас вядзе. Калі яно штурхае нас шукаць людскога прызнання ці пахвалы, падумайце двойчы, перш чым дазволіць яму авалодаць вамі. Але калі тое, што вы адчуваеце, вынікае з любові да Бога або з любові да іншых, каму вы можаце дапамагчы ў час патрэбы, — дзейнічайце! Бо Бог з вамі, і ў яго ёсць план для вас.

11Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Гасподзь, намеры на дабро, а не на ліха, каб даць вам будучыню і надзею.
( ЕРАМІІ 29:11 )

Калі вы ўсё яшчэ не ўпэўненыя, які план мае для вас Бог, проста памаліцеся… А потым азірніцеся вакол. Магчыма, вы ўжо на правільным шляху?

27Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам: ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Хай не бянтэжыцца сэрца ваша і хай не застрашыцца.
( ЯНА 14:27 )
Біблія (пераклад В. Сёмухі) (ББЛ)